Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Турчын сустрэўся з прэзідэнтам Кыргызстана

07/08/2026 09:08
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС, у тым ліку прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, сустрэліся з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА

У Чалпон-Аце 6-7 жніўня праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, на якое прыбыў кіраўнік беларускага ўрада. 

Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Кыргызстанам паспяхова развіваюцца па ўсіх напрамках, растуць аб'ёмы двухбаковага гандлю. Бакі нацэлены на далейшае паглыбленне супрацоўніцтва. 

Намечана стратэгія міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, якая павінна ўнесці важкі ўклад у скарбонку двухбаковых адносін. Восенню бягучага года ў Мінску запланавана правядзенне першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана. 

Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу развіццю інтэграцыйных сувязей у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. З першых дзён зараджэння ідэі ЕАЭС наша краіна разглядае гэты фармат у якасці аднаго з найважнейшых фактараў эканамічнага росту ў рэгіёне. 

Беларусь плануе прыняць удзел у VI Сусветных гульнях качэўнікаў 31 жніўня - 6 верасня ў Кыргызстане.-0-