Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Турыстычная анлайн-выстаўка BELARUS.TRAVEL пройдзе 17-26 снежня

10/12/2024 08:12
ІІІ Турыстычная анлайн-выстаўка BELARUS.TRAVEL пройдзе 17-26 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Трансляцыя вэбінараў будзе арганізавана на партале expo.belarus.travel.

Прадстаўнікі сферы турызму напярэдадні навагодніх свят раскажуць аб самых яркіх падзеях сезона 2024-2025 у краіне. Экспаненты прэзентуюць фестывалі і кірмашы са святочнай атмасферай, навагоднія паказы і анімацыйныя праграмы для ўсёй сям'і, экскурсіі па самых прыгожых мясцінах Беларусі.

"На выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам усіх рэгіёнаў Беларусі і знайсці ідэальнае месца для сустрэчы Новага года", - праінфармавалі ў Нацагенцтве па турызме.-0-