Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі будзе павышана сацыяльная абароненасць ветэранаў і пацярпелых ад войнаў асоб

12/11/2024 11:11
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці ветэранаў і пацярпелых ад войнаў асоб.

Законам прадугледжваецца ўзмацненне сацыяльных гарантый ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашызму, ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыях іншых дзяржаў, удовам загінулых ваеннаслужачых, якія не ўзялі новы шлюб, а таксама вольнанаёмным асобам, якія накіроўваліся для работы ў Афганістан.

У прыватнасці, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле (прыраўноўваюцца да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны), прадугледжана павелічэнне памеру штомесячнага павышэння да пенсіі з 50 працэнтаў да 250 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце, павелічэнне памеру штогадовай дапамогі да Дня Перамогі, матэрыяльная дапамога на аздараўленне пры немагчымасці яго праходжання ў санаторыі.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле, прадугледжана павелічэнне штомесячнага памеру павышэння да пенсіі з 50 працэнтаў да 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце, пазачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя, пазачарговая шпіталізацыя, а таксама першачарговы прыём у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці.

Былым вязням фашызму прадугледжаны бясплатна: забеспячэнне лякарствамі і тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, выраб і рамонт зубных пратэзаў.

Ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыях іншых дзяржаў устаноўлена зніжэнне пенсійнага ўзросту на 5 гадоў (для асоб, якія атрымалі статус інваліда ў мірны час), бясплатныя забеспячэнне лякарствамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, выраб і рамонт зубных пратэзаў.

Удовам загінулых ваеннаслужачых, якія не ўзялі новы шлюб, будуць прадастаўлены медыцынскія льготы (нараўне з бацькамі загінулых ваеннаслужачых): бясплатнае забеспячэнне лякарствамі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне.

Акрамя таго, вольнанаёмным асобам, якія накіроўваліся для работы ў Афганістан у перыяд 1979-1989 гады, прадугледжана павышэнне да пенсіі ў памеры 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце.-0-