1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапалі 2 млн т цукровых буракоў,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 1 кастрычніка, у Беларусі накапана 2065 тыс.т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць - 460 ц/га, цукрыстасць - больш за 16%. Тэмп уборкі перасягае мінулагодні.
Караняплод убраны з плошчы 45 тыс. га, што складае 41% ад плана. У разрэзе абласцей: Мінская - 809 тыс.т, Гродзенская - 715 тыс.т, Брэсцкая - 340 тыс.т, Магілёўская - 178 тыс.т, Віцебская - 18 тыс.т, Гомельская - 5 тыс.т.
У буракапрыёмныя пункты вывезены 81% ад накапанага. У лік дзяржзаказу пастаўлена 1340 тыс.т (40% ад плана).-0-