14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 7,6 млн т збожжа. Аб гэтым
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 14 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 7 млн 659 тыс. т. Гэта больш як на 1,5 млн т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.
У разрэзе абласцей намалочана: Мінская - 2 млн 71 тыс. т, Брэсцкая - 1 млн 600 тыс. т, Гродзенская - 1 млн 496 тыс. т, Гомельская - 984 тыс. т, Магілёўская - 859 тыс. т, Віцебская - 649 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 2 млн 66 тыс. га, што складае 85% ад плана 2 млн 432 тыс. га.
Выцераблена лёну на плошчы 42 тыс. га - гэта 96% ад плана.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 381 тыс. т (57% ад плана 663 тыс. т), алейнага семя рапсу - 105 тыс. т (105% ад плана 100 тыс. т), піваварнага ячменю - 63 тыс. т (73% ад плана 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на плошчы 807 тыс. га, што складае 80% ад плана 1 млн 10 тыс. га.
Нарыхтавана сена 506 тыс. т - 71% ад плана. Сіласу нарыхтавана 398 тыс. т (2% ад плана 20 млн 519 тыс. т). Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 589 тыс. т кармавых адзінак, што складае 35% ад плана 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 499 тыс. т - 80% ад плана 14 млн 309 тыс. т.
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 219 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 127% да плана.-0-