9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі звыш 9,1 млн тон збожжа. Аб гэтым
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 9 верасня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 9185 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская - 2413 тыс. т, Гродзенская - 1842 тыс. т, Брэсцкая - 1673 тыс. т, Магілёўская - 1203 тыс. т, Гомельская - 1092 тыс. т, Віцебская - 962 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 2470 тыс. га, што складае 99% ад агульнай плошчы 2497 тыс. га.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 696 тыс. га (46% ад плана). Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 197 тыс. га (13% ад плана).
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа - 655 тыс. т (99% ад плана 663 тыс. т), піваварнага ячменю - 94 тыс. т (109% ад плана 86 тыс. т).
Цукровыя буракі ўбраны з 17% плошчаў (18 тыс. га ад плана 109 тыс. га). Накапана 780 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 425 ц/га. У разрэзе абласцей / тыс. т: Брэсцкая - 68, Гродзенская - 269, Мінская - 382, Магілёўская - 61. Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія, адзначылі ў прэс-службе.
Кукуруза на сілас убрана з 17% плошчаў, што складае 158 тыс. га.
Скошана траў другім укосам на плошчы 941 тыс. га - 93% ад плана. Нарыхтавана сена 580 тыс. т - 81% ад плана, сіласу - 3137 тыс. т (15%), травяных кармоў - 4657 тыс. т (46%), сенажу - 12 509 тыс. т (87%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу - 289 тыс. т дзеючага рэчыва (167% да плана).
Бульба ўбрана з 12% плошчаў краіны (3 тыс. га ад плана 22 тыс. га). Накапана бульбы 96 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 356 ц/га. У разрэзе абласцей / тыс. т: Брэсцкая - 17, Віцебская - 8, Гомельская - 11, Гродзенская - 4, Мінская - 17, Магілёўская - 39.-0-