Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы

29/09/2025 16:09
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У краіне пачалася масавая ўборка кукурузы на зерне - намалочана 124 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 78,2 ц/га.

Уборку кукурузы на зерне пачалі ўсе вобласці: Брэсцкая - 53 тыс. т, Віцебская - 1 тыс. т, Гомельская і Гродзенская - па 27 тыс. т, Мінская - 13 тыс. т, Магілёўская - 3 тыс. т.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 43 працэнтаў плошчаў, што складае 434 тыс. га.-0-