У Беларусі пачалі сяўбу цукровых буракоў і рапсу,
паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Цукровых
буракоў пасеяна 6,36 тыс. га (амаль 6 працэнтаў да плана), яравога
рапсу - крыху больш за 1 тыс. га (3,34 працэнта да плана). Прадаўжаецца
сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых (без кукурузы, грэчкі, проса) -
планавыя заданні выкананы на 60,2 працэнта. Тэмпы работ перасягаюць
мінулагоднія.
У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы
97,7 тыс. га, у Віцебскай - 14,7 тыс. га, у Гомельскай - 50,3 тыс. га, у
Гродзенскай - 69,5 тыс. га, у Мінскай - 61,8 тыс. га, у Магілёўскай -
55 тыс. га.
Лён-даўгунец пасеяны на 5,32 тыс. га (11 працэнтаў да плана).
Першая
падкормка азімых практычна завершана, вядзецца другая. Паводле даных на
1 красавіка, назапашана 834,4 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных
угнаенняў, што складае 71,5 працэнта ад плана.
Вышэйшыя за
мінулагоднія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях.
Вядзецца вапнаванне кіслых глеб, уносяцца арганічныя ўгнаенні.-0-