Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту

17/10/2025 09:10
У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі - начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.

"Над лічбавай платформай працуюць ужо каля чатырох гадоў. Выкарыстоўваючы смартфон, можна будзе зайсці на спецплатформу і запытаць паслугу або ўзяць даведку. Гэта спросціць кантроль за многімі працэсамі, якія ў тым ліку датычацца цяжарнасці і родаў. Калі, напрыклад, жанчына назіраецца і ў прыватным цэнтры, і ў дзяржаўнай паліклініцы, то адзіная інфармацыйная сістэма спросціць вядзенне яе цяжарнасці", - расказаў Дзмітрый Лазар.

Работа вядзецца ўжо над пілотнымі праектамі. "Напрыклад, выдача даведкі аб нараджэнні, якая патрэбна для афармлення іншых дакументаў. Тут удзельнічае і арганізацыя аховы здароўя, і ЗАГС, і сама жанчына. Пасля родаў нялёгка ўсім гэтым займацца. А лічбавая платформа значна спросціць усю гэту схему. Мы над гэтым працуем, ідуць пілотныя праекты", - праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.