Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі штогод аналізуюць патрэбнасці рэгіёнаў у школах - Іванец

07/09/2026 10:09
У Беларусі штогод аналізуюць патрэбнасці рэгіёнаў у школах. Аб гэтым расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Якасць і даступнасць адукацыі, на якіх рэгулярна акцэнтуе ўвагу кіраўнік дзяржавы, сёння рэалізуецца і ў гарадах, і ў вёсцы. Для больш як 1 млн навучэнцаў - больш за 2,5 тыс. школ у краіне. У гэтым годзе за парту селі 87,5 тыс. першакласнікаў. Адукацыйны працэс забяспечваюць амаль 98 тыс. педагогаў. У сярэднім па краіне на аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў (у сельскіх школах - 6, у гарадскіх - 13).

"Мы кропкава праглядаем лакацыі з інтэнсіўнай жылой забудовай і прымаем рашэнні аб будаўніцтве новых устаноў адукацыі. Да пачатку навучальнага года пабудаваны школы ў аграгарадку Прылукі Мінскага раёна і горадзе-спадарожніку Смалявічы. Да канца гэтага каляндарнага года будзе пабудавана і адкрыта яшчэ адна школа ў Брэсце. - Мы штогод аналізуем патрэбнасці рэгіёнаў", - падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

У эфіры тэлеканала прывялі прыклады як маленькіх, так і вялікіх школ, якія аб'ядноўвае адно: адукацыю кожны вучань атрымлівае на належным узроўні, і дарогу ў вялікі свет ведаў яму адкрываюць прафесійныя педагогі.

На краі Налібоцкай пушчы ў мясцовай сельскай школе сёлета ў першы клас пайшоў усяго адзін вучань - Даня, пятае дзіця ў шматдзетнай сям'і.

Дырэктар Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.М.Чэрнік Святлана Чакавая расказала, што ў школе працуе прынцып індывідуальнага навучання. "Мы бачым не проста вучня, а асобу, і дзеці сябе адчуваюць вельмі камфортна. У вялікіх школах фізічна немагчыма зазірнуць кожнаму дзіцяці ў вочы. А ў нас, гледзячы ў вочы, настаўнік можа тлумачыць новы нейкі матэрыял. Ён бачыць адразу ж, разумее дзіця ці не, дзе трэба нешта падказаць, а можа недзе даць параду", - дадала яна.

Дырэктар прызналася, што выпускнікі паступаюць у ВНУ на бюджэт без дадатковай падрыхтоўкі.

Старшакласнікі школы пацвярджаюць: адседзецца на задняй парце ці не падрыхтавацца да ўрока тут не атрымаецца - да дошкі выклікаюць кожны дзень. Затое такі фармат дае глыбокае засваенне прадмета.

Усяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў у адной са сталічных школ навучальны год пачаўся для больш як 1600 навучэнцаў. Кіраўніцтва падкрэслівае, што такі аб'ём - аптымальны для развіцця соцыуму.

"Гэта падстава для вялізных, цікавых калектыўных творчых спраў. Гэта вялікае кола стасункаў, здаровая канкурэнцыя і магчымасць асобаснага росту.

Школа павінна быць вялікай, асабліва, калі яна знаходзіцца ў сталіцы", - лічыць дырэктар сярэдняй школы №61 Ірына Цубікава.-0-