Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі ўнеслі змяненні ва ўмовы аплаты працы ў сферы культуры

06/02/2026 16:02
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ва ўмовы аплаты працы ў сферы культуры. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2025 года нумар 155, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры, у адпаведнасці з пастановай у краіне павялічваецца надбаўка за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні, а таксама за складанасць і напружанасць працы на сем працэнтных пунктаў. Дыяпазон памеру сродкаў, што накіроўваюцца на надбаўку, устанаўліваецца ад 17 працэнтаў да 32 працэнтаў, замест раней дзеючага дыяпазону ад 5 працэнтаў да 25 працэнтаў.

Акрамя таго, павялічваецца памер сродкаў, што накіроўваюцца на надбаўку за работу ў галіне для работнікаў бюджэтных арганізацый культуры, з 64 працэнтаў да 66 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу 6 лютага 2026 года і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2026 года.-0-