Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная – Навіны

У Беларусі ўступілі ў сілу новыя патрабаванні да кантролю ў грамадскім транспарце

05/10/2026 10:10
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўступілі ў сілу новыя патрабаванні да выкарыстання відэарэгістратараў работнікамі кантрольна-рэвізорскіх службаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінтрансе.

Інструкцыя зацверджана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 25 жніўня 2026 года №43. Дакумент рэгламентаваў парадак вядзення здымкі пры выкананні службовых абавязкаў, абарону персанальных даных  пасажыраў і правілы захоўвання і доступу да такой інфармацыі.

Работнікаў абавязалі інфармаваць пасажыраў аб вядзенні відэа- і аўдыязапісу. Запіс пры праверцы праязных дакументаў павінен весціся бесперапынна. Таксама павінна быць забяспечана абарона персанальных даных  пасажыраў.

Доступ да відэа- і аўдыязапісаў дазваляецца толькі абмежаванаму колу асоб. Акрамя таго, устаноўлены тэрміны захоўвання і выкарыстання інфармацыі з відэарэгістратараў.-0-