Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі ўвялі змяненні для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

11/02/2026 10:02
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўвялі змяненні для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду, паведамілі БЕЛТА ва УП "Белтэхагляд"

Уступіў у сілу ўказ нумар 5 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур". Карэкціроўкі накіраваны на зніжэнне бюракратычных бар'ераў і актыўнае развіццё лічбавых сэрвісаў. Скасаваны дыягнастычныя станцыі як месцы абавязковай выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Аўтаўладальнікам дадзена магчымасць яго атрымання ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг "Е-Паслуга". 

Акрамя таго, цяпер такі дакумент не запытваецца для праверкі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Яго сапраўднасць пацвярджаецца ў інфармацыйных базах даных. "Атрыманне такога дакумента на папяровым носьбіце становіцца неактуальным", - адзначылі на прадпрыемстве. 

Інфармацыя аб тым, дзе выдаюцца дазволы на папяровым носьбіце, размяшчаецца ў профільным раздзеле на сайце "Белтэхагляду" ("Дыягнастычныя станцыі"). 

Выключана і норма аб неабходнасці прадастаўляць пацвярджэнне аб унясенні платы за правядзенне адміністрацыйнай працэдуры. Разам з тым дазвол на допуск не выдаецца, калі паслуга не аплачана. 

"Рэкамендуем для аплаты адміністрацыйных працэдур як фізічным асобам, так і суб'ектам гаспадарання выкарыстоўваць магчымасці АРІП", - звярнулі ўвагу на прадпрыемстве.-0-