Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій

01/09/2025 14:09
1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 верасня ў Беларусі павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці і з выпадку страты карміцеля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. 

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 5 працэнтаў. Гэта другое павышэнне ў бягучым годзе. Першае было зроблена з 1 лютага і склала 10 працэнтаў. 

У Мінпрацы адзначылі, што, паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні 2025 года складзе Br980. Гадавое павелічэнне (верасень 2025 года да верасня 2024 года) складзе Br167, або 20,5 працэнта. 

Аднак памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе індывідуальным і залежаць ад працягласці стажу, велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі. 

У ведамстве адзначылі, што атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляюцца больш як 2,3 млн пенсіянераў.-0-