22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засеяна 97 працэнтаў плошчаў яравых культур,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 22 мая, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2244 тыс. га, што складае 97 працэнтаў ад агульнай плошчы сяўбы 2294 тыс. га", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Амаль 100 працэнтаў ад плана выканалі ў Брэсцкай (432 тыс. га) і Мінскай (496 тыс. га) абласцях. У Гродзенскай вобласці засеяна 327 тыс. га (98 працэнтаў ад плана), у Магілёўскай - 313 тыс. га (95 працэнтаў), Віцебскай - 288 тыс. га (94 працэнты), Гомельскай - 388 тыс. га (93 працэнты).
Кукурузай ва ўсіх рэгіёнах краіны засеяна 1226 тыс. га, што складае 96 працэнтаў ад плана 1283 тыс. га.
Грэчка пасеяна на 10 тыс. га, што складае 74 працэнты ад плана 14 тыс. га. Проса пасеяна амаль на 5 тыс. га - 59 працэнтаў ад планавых плошчаў 8 тыс. га.
Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена больш за 46 млн т, што складае 84 працэнты да вывезенага.
Бульба ва ўсіх рэгіёнах краіны пасаджана на плошчы амаль 22 тыс. га, што складае 98 працэнтаў ад плана. Пры гэтым у Брэсцкай вобласці - 92 працэнты, Віцебскай - 84 працэнты, Гомельскай - 97 працэнтаў, Гродзенскай - 101 працэнт, Мінскай - 100 працэнтаў, Магілёўскай - 109 працэнтаў.
Агароднінныя культуры (капуста, буракі, морква і інш.) пасеяны на плошчы амаль 7 тыс. га., што складае 87 працэнтаў ад плана 8 тыс. га.-0-