Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У Беларусі завяршылася рэгістрацыя на ЦЭ-2026: вынікі і важныя даты

08/04/2026 09:04
Для ўдзелу ў ЦЭ-2026 зарэгістраваны 59,1 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Тэставых рэгістрацый налічваецца 118,1 тыс.

Самымі папулярнымі прадметамі сталі руская мова (для ўдзелу ў ЦЭ зарэгістраваліся 48,6 тыс. чалавек), матэматыка (19,4 тыс.), грамадазнаўства (12,6 тыс.), біялогія (11,8 тыс.).

У Міністэрстве адукацыі адзначылі, што фізіку, хімію, геаграфію многія абітурыенты плануюць здаваць менавіта ў рамках ЦТ. Матэматыку ж часта выбіраюць на ЦЭ як базавы экзамен для атрымання атэстата.

Рэгістрацыя на ЦТ пройдзе з 9 па 22 красавіка.

Ужо заўтра, 8 красавіка, пачынаюць працаваць гарачыя лініі ва ўніверсітэтах краіны. З 9 красавіка стартуе гарачая лінія Міністэрства адукацыі. Тэлефанаваць можна па нумары (017) 222 43 12 з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).-0-