Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

У сакавіку колькасць занятых у эканоміцы Беларусі павялічылася на 5,2 тыс.

26/04/2025 12:04
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эканоміцы Беларусі ў сакавіку бягучага года былі заняты 4146,2 тыс. чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лютым гэты паказчык складаў 4141 тыс. чалавек. Колькасць занятых за мінулы месяц павялічылася на 5,2 тыс. чалавек. Рост колькасці работнікаў назіраецца ўжо на працягу некалькіх месяцаў.

У Белстаце адзначылі, што падтрыманне ўзроўню занятасці з'яўляецца важнай задачай для забеспячэння сацыяльнага дабрабыту грамадзян і ўстойлівага эканамічнага росту.-0-