Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Урад унёс змяненні ў парадак дзяржаўных закупак

22/01/2025 12:01
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад унёс змяненні ў парадак дзяржаўных закупак. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакументам прадугледжваецца прымяненне ў 2025-2026 гадах права на правядзенне працэдуры закупкі з адной крыніцы пры набыцці паслуг па распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка, работ (паслуг) па ўнясенні змяненняў у перадпраектную (перадінвестыцыйную), праектную дакументацыю ў яе распрацоўшчыка, бензіну і (або) драўнянага, тарфянога, пячнога бытавога, дызельнага паліва. А таксама паслуг па зарадцы электрамабіляў, па распрацоўцы, дапрацоўцы, мадэрнізацыі, інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні афіцыйных інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, па правядзенні сацыялагічных даследаванняў, па перасылцы паштовых адпраўленняў.

Акрамя таго, пералік тавараў, дзяржзакупкі якіх ажыццяўляюцца з прымяненнем біржавых таргоў, дапоўнены злакавымі культурамі (акрамя рысу), бабовымі, кармавой мяса-коснай мукой, сланечнікавым і сафлоравым алеем і іншым.

Пастановай вызначаны таксама парадак пацвярджэння адпаведнасці ўдзельнікаў працэдуры дзяржзакупкі дадатковым патрабаванням, у тым ліку пры сумесным удзеле ў працэдуры дзяржзакупкі некалькіх суб'ектаў гаспадарання.-0-