Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Урад устанавіў пералік арганізацый АПК, якім аказваецца дзяржпадтрымка на рэалізацыю інвестпраектаў

18/02/2026 16:02
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам устаноўлены пералік арганізацый, якім прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў на існуючых і раней пачатых будаўніцтвам жывёлагадоўчых аб'ектаў у рамках дзяржаўнай праграмы "АПК будучыні" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. 

У пералік уключаны 224 інвестыцыйныя праекты, з іх 204 - інвестыцыйныя праекты па ўзвядзенні прафілакторыяў для цялят. 

Субсідыі на названыя мэты прадастаўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка (з улікам яе змянення), а таксама сродкаў мясцовых бюджэтаў (на аналагічных умовах).-0-