Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

"Узроставыя" даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада

29/10/2024 15:10
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада павялічацца "ўзроставыя" даплаты да пенсій, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"Узроставыя" даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 537 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя.

Памер гэтых выплат павялічыцца на 1,1 працэнта і складзе Br82,09 для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) даплаты складуць Br164,18, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br218,9.

У Мінпрацы і сацабароны дадалі, што расходы на "ўзроставыя" даплаты ў 2024 годзе складуць, як чакаецца, Br790 млн.-0-