Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

ВНУ Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў

27/06/2025 09:06
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ВНУ 27 чэрвеня пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў, паведамляе БЕЛТА.

Прыём дакументаў у гэтай катэгорыі паступаючых прадоўжыцца па 2 ліпеня. З 4 па 10 ліпеня ў ВНУ пройдуць унутраныя ўступныя іспыты і па 12 ліпеня адбудзецца залічэнне абітурыентаў-мэтавікоў.

Абавязковай умовай падачы дакументаў і ўдзелу на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з'яўляецца наяўнасць дагавора, падпісанага  абітурыентам і арганізацыяй - заказчыкам кадраў. Па большасці спецыяльнасцей таксама патрабуецца, каб сярэдні бал дакумента аб адукацыі быў не ніжэйшы за 7. На найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці гэта норма не распаўсюджваецца.

Пытанні для ўнутраных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце размешчаны на сайце Мінадукацыі і ВНУ. "Уступныя іспыты пройдуць у форме вуснага экзамену па першым профільным вучэбным прадмеце. Трэба ўлічыць, што гэта не гутарка. Залічэнне мэтавікоў, за выключэннем асобных спецыяльнасцей, што вызначаюцца Міністэрствам адукацыі, праводзіцца па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках здачы ўнутраных уступных іспытаў у ВНУ па першым профільным прадмеце і сярэдняга бала атэстата або дыплома каледжа", - расказала кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Жытнікава.

У гэтым годзе ВНУ плануюць набраць амаль 6,4 тыс. мэтавікоў, з іх каля 1 тыс. - будучых педагогаў. Як раней адзначала Міністэрства адукацыі, асаблівасцей прыёму мэтавікоў у ВНУ ў параўнанні з мінулым годам няма, усе падыходы захаваны. Пасля завяршэння прыёму паступаючых на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі пачнецца асноўны прыём: з 12 па 17 ліпеня па большасці спецыяльнасцей прымуць на бюджэт, з 12 ліпеня па 1 жніўня - на платныя месцы.-0-