Як паведамляла Саўінфармбюро, на поўдзень ад Гродна савецкія войскі з баямі рухаліся наперад і авалодалі раённым цэнтрам Беластоцкай вобласці горадам Крынкі, а таксама з баямі занялі больш за 80 іншых населеных пунктаў і чыгуначныя станцыі Кузніца, Валілы. На Брэсцкім напрамку нашы войскі, развіваючы наступленне, авалодалі раённымі цэнтрамі Брэсцкай вобласці горадам Семятычы, горадам Каменец, а таксама з баямі занялі больш за 100 іншых населеных пунктаў.
На Брэсцкім напрамку праціўнік узмацніў сваю групоўку, што прыкрывала подступы да Брэста, але савецкія часці, адбіваючы контратакі немцаў, няўхільна рухаліся наперад.-0-