Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Хараство традыцыйнай культуры пакажуць майстры і артысты Брэсцкай вобласці на "Купаллі" ў Александрыі

17/06/2025 13:06
17 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Прыгажосць традыцыйнай культуры пакажуць майстры і артысты Брэсцкай вобласці на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Паўднёва-заходні рэгіён на рэспубліканскім свяце прадставяць 35 мастроў. Яны жывуць і творча працуюць у Баранавіцкім, Бярэзінскім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Камянецкім, Лунінецкім і іншых раёнах Брэсцкай вобласці. Некаторыя з іх - народныя майстры Беларусі, якія беражліва захоўваюць традыцыі, аднаўляюць іх страчаныя элементы.

На "Купалле" майстры Брэсцкай вобласці прадэманструюць рэгіянальныя асаблівасці і прыадкрыюць сакрэты вышывання, ткацтва, саломапляцення, размалёўкі, разьбы, лозапляцення, пляцення паясоў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іншых рамёстваў. "Мы пакажам усё хараство традыцыйнай культуры Брэстчыны", - паабяцалі ва ўпраўленні культуры Брэсцкага аблвыканкама.

На сцэнічнай пляцоўцы "Беларусь. Адзінства. Мы" з канцэртнай праграмай выступіць заслужаны аматарскі калектыў, народны ансамбль песні і танца "Палескія зоры" імя М.В. Цурканава. "У наступным годзе мы будзем святкаваць 50-годдзе з дня ўтварэння нашага калектыву. Стараемся на працягу ўсіх гэтых гадоў паказваць культуру Палесся, Піншчыны, Брэсцкага рэгіёна, побыт і дух палескага чалавека, яго працу. Будзем прадстаўляць у Александрыі праграму, якая называецца "Спявай, красуй, Палессе". Спяём пра нашу Брэстчыну, пра пінчукоў, спяём і жартоўныя, і лірычныя песні. Прагучаць аўтэнтычныя песні нашага рэгіёна, што адлюстравана ў касцюмах таксама", - заўважыў мастацкі кіраўнік ансамбля "Палескія зоры" Сяргей Паддубны.

Пінскія артысты даўно марылі выступіць на свяце ў Александрыі. Прадстаўнікі Брэсцкай вобласці маюць намер гледачам на "Купалле" падарыць пазітыўныя эмоцыі і яркія ўражанні, паказаць шырыню душы жыхароў палескага краю.-0-