Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў трох раёнах Беларусі

29/07/2024 11:07
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў трох раёнах краіны, таксама ў шэрагу раёнаў застаюцца ў сіле абмежавальныя меры. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, а таксама Жыткавіцкім і Лельчыцкім - Гомельскай.

Паўсюдна па Віцебскай вобласці дзейнічаюць абмежаванні, за выключэннем пяці раёнаў - Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Лепельскага.

У Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ёсць як адкрытыя для наведвання лясы, так і з дзеючымі абмежаваннямі.

Самай "зялёнай" застаецца на карце тэрыторыя Гродзенскай вобласці, дзе наведванне лясоў дазволена ва ўсіх раёнах. Таксама лясны масіў адкрыты ў Брэсцкай, за выключэннем абмежавальных мер у Лунінецкім раёне.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-