Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі, акрамя чатырох

02/09/2024 11:09
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Беларусі, акрамя чатырох. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Наведванне лясоў не абмежавана ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. У астатніх раёнах Віцебскай, а таксама на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці дзейнічаюць абмежаванні. У Гомельскай вобласці наведванне лясоў пад забаронай ва ўсіх раёнах. У Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях ва ўсіх раёнах уведзены або забароны, або абмежаванні на наведванне лясоў.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-