Заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы павышаецца з 1 верасня. Аб гэтым
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай урада ад 17 жніўня 2026 года №418 з 1 верасня памер базавай стаўкі павялічваецца да 300 рублёў. Гэта ўжо другое павышэнне базавай стаўкі ў бягучым годзе: з 1 студзеня яна таксама вырасла. Павышэнне дасць магчымасць павялічыць заработную плату 770 тыс. работнікаў бюджэтнай сферы.
Праграмай дзейнасці ўрада Беларусі на 2025-2029 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 8 мая 2025 года №254, прадугледжана забеспячэнне аплаты працы ў бюджэтнай сферы з захаваннем яе пакупной здольнасці.
Па выніках першага паўгоддзя 2026 года сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый склала 2328,6 рубля. Пры гэтым намінальная заработная плата вырасла на 16,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэальная заработная плата вырасла на 10,5%, апярэдзіўшы інфляцыю, што дало магчымасць захаваць яе пакупную здольнасць. Акрамя таго, тэмпы росту заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы апярэджваюць рост заработнай платы па эканоміцы ў цэлым на 3,2 працэнтнага пункта.
На аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2026 годзе плануецца накіраваць каля 23,8 млрд рублёў.
Базавая стаўка - асноўны элемент тарыфнай сістэмы аплаты працы. Да яе прывязаны розныя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты. Таму з яе павелічэннем узрастуць і адпаведныя выплаты.-0-