20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук 19 лютага сустрэўся з намеснікам міністра аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі Лашам Аваліяні. Аб гэтым карэспандэнту
БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Грузіі.
На перагаворах бакі адзначылі наяўнасць шырокіх перспектыў для супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай галіне, асабліва ў сферах жывёлагадоўлі і раслінаводства.
Асобна былі разгледжаны пытанні допуску беларускай харчовай прадукцыі на рынак Грузіі з улікам актуальных рэгулятарных змяненняў.-0-