Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2024 год павялічыўся на 5,1 працэнта і перасягнуў $100 млрд

11/02/2025 08:02
Па выніках 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў больш за $100 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2023 годам на 5,1 працэнта. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Экспарт тавараў і паслуг вырас у параўнанні з 2023 годам на 3,5 працэнта да $49,4 млрд, у тым ліку экспарт тавараў - на 1,2 працэнта да $39,5 млрд, экспарт паслуг - на 14 працэнтаў да $9,9 млрд. Імпарт тавараў і паслуг склаў $50,7 млрд, у тым ліку імпарт тавараў - $44,2 млрд, імпарт паслуг - $6,5 млрд.

У выніку сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася з дэфіцытам у памеры мінус $1,3 млрд.-0-