Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная Навіны

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $15,2 млрд

03/04/2026 12:04
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі зменшыліся за сакавік на $1,1 млрд і на 1 красавіка 2026 года склалі $15,2 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

"Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цэн на золата на міжнародных фінансавых рынках", - растлумачылі ў Нацбанку.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 красавіка склаў $5,8586 млрд, знізіўшыся за сакавік на $58,5 млн, аб'ём манетарнага золата - $7,9814 млрд, зменшыўшыся на $1,0542 млрд.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.-0-