Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Правы і абавязкі зацікаўленых

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» (далей – Закон)

ВЫТРЫМКА:
«Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы маюць права:
звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, што ахоўваецца законам;
атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
адклікаць сваю заяву ў любы час да  заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або зняважлівых слоў а выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
уносіць плату, што спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб
1. Трэція асобы маюць права:
атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайне, што ахоўваецца законам;
адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказаную шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы абавязаны:
ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або зняважлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.»