Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у аблвыканкаме ажыццяўляецца штодзённа (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 17.30 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), па адрасе: г. Брэст, вул. Леніна, д. 11, каб. 116 (уваход з другога боку будынка).
Тэлефон: 26 95 74.
Прыём вядзецца ў парадку жывой чаргі.
Пры сабе мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду хвалюючага пытання дакументы.