Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Намеснік старшыні аблвыканкама Бацэнка Міхаіл Леанідавіч

05/04/2024 09:04
Тэлефон (+375 162) 26-95-10

Прыёмная: (+375 162) 26-95-10
тэлефон/факс (+375 162) 26-99-02

аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці;

каардынуе работу структурных падраздзяленняў аблвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці.

Курыруе пытанні:

  • эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;
  • выканання бюджэту;
  • вызвалення арганізацый ад адміністрацыйных спагнанняў і пеняў;
  • прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;
  • страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;
  • знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;
  • выдзялення і размеркавання квот на вытворчасць алкагольнай прадукцыі, збору і перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў;
  • прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;
  • гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання);
  • развіцця тавараправоднай сеткі;
  • рэалізацыі праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • міжнароднай гуманітарнай дапамогі;
  • рэфармавання дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй дзяржавы;
  • абароны правоў спажыўцоў;
  • грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;
  • функцыянавання фінансавай сістэмы на рэгіянальным узроўні;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • скарачэння неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва;
  • прадастаўлення ў арэнду ўчасткаў ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны дрэваапрацоўчым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць важнейшыя інвестыцыйныя праекты;
  • рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;
  • навукова-тэхнічнага прагрэсу, навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый;
  • развіцця навукі, інавацыйнай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці;
  • лічбавай эканомікі.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
  • банкаўскіх устаноў і страхавых арганізацый, у тым ліку філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" па Брэсцкай вобласці;
  • галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
  • галіновых прафсаюзаў;
  • дзяржаўнай установы "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Брэст";
  • камунальнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Брэсцкае абласное ўпраўленне мясцовай прамысловасці";
  • Брэсцкага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў;
  • Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;
  • вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Брэстдругасчормет";
  • Брэсцкага цэха адкрытага акцыянернага таварыства "Белкалярмет";
  • Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • Брэсцкага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская ўніверсальная таварная біржа";
  • закрытага акцыянернага таварыства "Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк";
  • тэрытарыяльных цэнтраў стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі па Брэсцкай вобласці;
  • інспекцыі дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і стандартаў дзяржаўнага метралагічнага нагляду;
  • адкрытага акцыянернага таварыства "Брэсцкая абласная база "Бакалея";
  • Брэсцкага абласнога савета грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў";
  • Брэсцкага абласнога савета па працоўных і сацыяльных пытаннях;
  • унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты";
  • Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі".

Узначальвае:

  • савет па прысуджэнні прэміі аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці;
  • каардынацыйны навукова-тэхнічны савет;
  • абласны савет па развіцці прадпрымальніцтва;
  • камісію па ўзгадненні дзяржаўных закупак тавараў, работ і паслуг з адной крыніцы;
  • камісію аблвыканкама па разглядзе закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў;
  • камісію па процідзеянні абароту небяспечнай і неадпаведнай патрабаванням заканадаўства прадукцыі;
  • камісію па прадухіленні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) неплацежаздольных арганізацый;
  • камісію па інвестыцыйнай дзейнасці аблвыканкама;
  • камісію па пытаннях цэнаўтварэння аблвыканкама;
  • абласную міжведамасную камісію па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва;
  • камісію па атэстацыі намеснікаў старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Брэста, якія курыруюць пытанні эканомікі, намеснікаў старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама, намеснікаў старшыні камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама, намеснікаў начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, дырэктара камунальнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Брэсцкае абласное ўпраўленне мясцовай прамысловасці", дырэктара ўстановы "Брэсцкі трансгранічны інфацэнтр";
  • рабочую групу па правядзенні маніторынгу сітуацыі ў праблемных арганізацыях прамысловасці (за выключэннем прамысловасці будматэрыялаў і перапрацоўчых галін);
  • рабочую групу па пытаннях спажывецкага рынку;
  • рабочую камісію па разглядзе пытанняў, якія ўзнікаюць пры рэалізацыі экспартна-імпартных аперацый у суб'ектаў гаспадарання Брэсцкай вобласці;
  • рабочую групу для вызначэння магчымасці набыцця ва ўласнасць Брэсцкай вобласці акцый гаспадарчых таварыстваў па паведамленнях, што паступілі ў аблвыканкам;
  • рабочую групу па разглядзе прапаноў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і органаў кіравання аблвыканкама аб дадатковых мерах па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці;
  • рабочую групу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, уключана ў пералік, сфарміраваны ў адпаведнасці з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294, а таксама маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Брэсцкай вобласці, уключана ў пералік, што зацвярджаецца аблвыканкамам.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці";
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва";
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі";
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы";
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:

  • Дзяржаўнай праграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2016 г. № 149;
  • Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2017 г. № 31.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама;
  • камітэта эканомікі аблвыканкама;
  • галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама;
  • галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама ў частцы пытанняў рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.