Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Намеснік старшыні аблвыканкама Альшэўскі Вадзім Іванавіч

05/04/2024 16:04

Тэлефон:
(+375 162) 26-95-12.

Прыёмная:
(+375 162) 26-95-12.

ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым,  паліўна-энергетычным комплексамі і дарожнай гаспадаркай Брэсцкай вобласці, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, транспартам і сувяззю;

каардынуе дзейнасць службаў па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў,  у тым ліку пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Курыруе пытанні:

  • будаўнічай дзейнасці, архітэктуры, горадабудаўніцтва і жыллёвага будаўніцтва;
  • фарміравання і рэалізацыі палітыкі ў галіне энергазберажэння;
  • энергетыкі і энергазберажэння незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі;
  • дарожнай дзейнасці, у тым ліку развіцця лагістычнай інфраструктуры Брэсцкай вобласці, інфраструктуры прыдарожнага сэрвісу, бяспекі дарожнага руху;
  • сувязі і інфарматызацыі;
  • будаўніцтва аўтазаправачных станцый;
  • размеркавання фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;
  • міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва вобласці па курыруемых галінах;
  • збору (перапрацоўкі, утылізацыі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і камунальных адходаў;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • работы арганізацый чыгуначнага, аўтамабільнага, рачнога і паветранага транспарту, сувязі;
  • дзяржаўнай пагранічнай палітыкі.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

  • Брэсцкага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў;
  • Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга»;
  • рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта – Брэстаблнафтапрадукт»;
  • вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»;
  • будаўніча-мантажных арганізацый, арганізацый прамысловасці будаўнічых матэрыялаў камунальнай формы ўласнасці;
  • будаўнічых арганізацый, арганізацый прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і будіндустрыі;
  • праектных арганізацый будаўнічага профілю;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстліфт»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Аўтобусны парк г. Баранавічы»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Пінагрузсэрвіс»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Грузавы аўтамабільны парк № 4», г. Баранавічы;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкі аўтобусны парк»;
  • філіяла рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства» Рачны порт Брэст;
  • філіяла рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства» Рачны порт Пінск;
  • філіяла рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства» Рачны порт Мікашэвічы;
  • рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях»;
  • транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя»;
  • Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;
  • Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
  • філіяла «Брэсцкі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр»;
  • аператараў мабільнай рухомай сотавай электрасувязі;
  • арганізацый транспарту і сувязі недзяржаўнай формы ўласнасці;
  • Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва»;
  • даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі абласны цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве»;
  • інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці;
  • Брэсцкага абласнога ўпраўлення дзяржпрамнагляду;
  • дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Аб'яднанне Брэстаблсельбуд»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд»;
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар»;
  • дарожна-будаўнічых і эксплуатацыйных арганізацый адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадар»;
  • філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк», устаноў іншых банкаў у частцы фінансавання будаўніцтва аб'ектаў і дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў будаўнічага комплексу;
  • установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
  • рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» ў частцы правядзення абавязковай сертыфікацыі матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, што прымяняюцца ў будаўніцтве;
  • арганізацый Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, уключаючы праектныя і рамонтна-будаўнічыя арганізацыі;
  • Брэсцкай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»;
  • Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства аўтамотааматараў»;
  • дзяржаўнай установы «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах»;
  • філіяла па Брэсцкай вобласці дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд»;
  • Брэсцкай раённай арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь».

Узначальвае:

  • каардынацыйны тэхнічны савет па пытаннях будаўніцтва;
  • камісію па дзяржаўных закупках для патрэб аблвыканкама па правядзенні адкрытых або закрытых конкурсаў па выбары пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў);
  • камісію па дзяржаўных закупках для патрэб аблвыканкама па правядзенні электронных аўкцыёнаў, працэдур запросу цэнавых прапанаванняў па выбары пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў);
  • камісію па дзяржаўных закупках для патрэб аблвыканкама па правядзенні перагавораў і таргоў (падрадных таргоў) па выбары пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) пры будаўніцтве;
  • камісію па надзвычайных сітуацыях пры аблвыканкаме;
  • камісію па правядзенні падрадных таргоў (тэндараў) у капітальным будаўніцтве;
  • камісію па бяспецы дарожнага руху;
  • камісію па атэстацыі намеснікаў старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, намеснікаў кіраўнікоў адміністрацый раёнаў г. Брэста, якія курыруюць пытанні будаўнічага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі, намеснікаў старшыні камітэта па архітэктуры
  • і будаўніцтве аблвыканкама, намесніка начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама і іншых дзяржаўных служачых упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама, генеральнага дырэктара Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі», генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва», дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі абласны  цэнтр па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве», генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Аб'яднанне Брэстаблсельбуд», генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд», генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага вытворча-будаўнічага прадпрыемства «Брэстжылбуд», дырэктара камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсткамунпраект»;
  • камісію па пытаннях правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці;
  • абласную камісію па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію, па энергазберажэнні;
  • абласную рабочую групу па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння;
  • рабочую групу па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны ў Брэсцкай вобласці.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:

  • Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1922;
  • Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 г. № 248;
  • Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2016 г. № 325;
  • Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2016 г. № 326;
  • Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2016 г. № 345;
  • Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2017 г. № 699;
  • Рэспубліканскай праграмы развіцця лагістычнай сістэмы і транзітнага патэнцыялу на 2016–2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2016 г. № 560.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама;
  • упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.