Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному

Косава

02/11/2017 11:11

Старажытныя артэфакты паказваюць, што карані цяперашняга Косава знаходзяцца на мяжы першага – другога тысячагоддзяў. Адно са старадаўніх паселішчаў, датаванае прыкладна Х–ХII стагоддзямі, знаходзілася ўсяго ў некалькіх сотнях метраў ад Палаца. Яго сляды моцна зацёртыя бурным ХХ стагоддзем, у апісаннях тэрыторыі, аднак, зробленых у 20-х гадах, гаворыцца пра земляны вал вакол гарадзішча. Верагодна, за ім і моцнай агароджай некалі стаялі драўляныя хаты з часанымі дахамі, якія тапіліся па-чорнаму. Іх насялялі вялікія сем'і – часам больш за дзясятак душ. Скаціна ўтрымлівалася тут жа, у маленечкіх загонах, асобных гаспадарчых пабудоў для яе не існавала. На працягу доўгага часу сярод мясцовых жыхароў ранняе хрысціянства суседнічала з элементамі паганскіх вераванняў, якія дзе-нідзе захоўваліся аж да сярэдзіны XIV стагоддзя.

Паходжанне назвы краю да гэтага часу дакладна не ўстаноўлена, найбольш праўдападобная версія, што першаасновай паслужыла старабеларускае слова «Осава», адпаведнае сучаснаму слову «асіна». Тутэйшыя абшары дыхалі вільгаццю: іх перасякалі ручаі і рачулкі, там і тут ляжалі балоты, жывыя сцены з густых асінавых гаёў хавалі берагі вадаёмаў.

Коcаўскія землі раскінуліся не зусім далёка ад ажыўленых шляхоў Вялікага Княства Літоўскага, аднак да другой паловы XV стагоддзя іх сівая даўніна ніяк не адлюстроўвалася ў дакументах эпохі. Толькі вялікакняскі прывілей (указ) ад 1494 года прыадчыняе полаг мінулага: у ім згадваецца Косава, падоранае за заслугі маршалку Яну Храптовічу ў нашчадкавае валоданне. Кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I у 1510 годзе пацвердзіў названыя правы адным са сваіх указаў, разам з гэтым прысвоіў Косаву статус мястэчка.

Захаваўся «Інвентар» ад 23 кастрычніка 1597 года з шырокім рэестрам «Апісанне двара, фальваркаў і воласці маёнтка Косаўскага». Дакумент быў складзены ў сувязі з падзелам уласнасці паміж новымі ўладальнікамі: князем Рыгорам Сагнушкам і Мікалаем Кішкай. У ім пералічанае шматлікае «дабро» – землі, млыны, пабудовы, у тым ліку ў «фальварку Косава на Марачовчизне». У самым мястэчку Косава было тады дзве вуліцы, адна вяла з панскага двара да «рынку» (плошчы), іншая выводзіла да дарогі «на Рожану» (Ружаны).

Мелася 79 двароў, 2 мядовых карчмы, 12 «гарэлачных», 20 піўных, царква і касцёл.

На працягу XVI–ХIX стагоддзяў косаўскія ўладанні мянялі гаспадароў яшчэ чатыры разы, пакуль, нарэшце, Сафія Замойская (Чартарыйская) ў 1821 годзе не саступіла Косава маршалку слонімскаму (правадыру дваранства) Войцаху Пуслоўскаму.

Апошні расцэньваў набыццё як вельмі ўдалае, бо Косаўскі ключ меў прасторныя ўгоддзі, а цэнтральнае мястэчка размяшчалася вельмі зручна.

Становішча мястэчка Косава пры зменах адміністрацыйнага дзялення Гродзенскай губерні з моманту III Падзелу Рэчы Паспалітай да канца XIX стагоддзя.

Карта Слонімскага намесніцтва. 1796 г. Генеральная карта Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці. 1820 г. Карта Гродзенскай губерні. 1871 г.

Карта Слонімскага намесніцтва. 1796 г.

Генеральная карта Гродзенскай губерні і Беластоцкай вобласці. 1820 г.

Карта Гродзенскай губерні. 1871 г.

У 1733 годзе фальварак Мерачоўшына, які належаў тады Яну Юзафу Сапеге, адкупіў пад заклад мечнік брэсцкі, палкоўнік Людвіг Касцюшка. Праз сем гадоў ён ажаніўся. У 1746 годзе ў Людвіга і яго жонкі Тэклі нарадзілася трэцяе дзіця – сын Тадэвуш Банавентура. Хлопчыка хрысцілі ў Траецкім касцёле ў Косаве.

Сёння імя Тадэвуша Касцюшкі як ваеннага і палітычнага дзеяча, ураджэнца Косаўскага краю, вядома на ўсіх кантынентах.

Тадэвуш Касцюшка. Барэльеф на мемарыяльным камені каля дома-музея, які знаходзіцца на месцы былой радавой сядзібы Касцюшкаў. Літоўская сялянка. Літаграфія па малюнку Ж.-П. Норбу. Канец XVIII ст.

Тадэвуш Касцюшка. Барэльеф на мемарыяльным камені каля дома-музея, які знаходзіцца на месцы былой радавой сядзібы Касцюшкаў.

Літоўская сялянка. Літаграфія па малюнку Ж.-П. Норбу. Канец XVIII ст.

У «Ваенна-статыстычным аглядзе Расійскай імперыі» ад 1849 года, у томе, прысвечаным Гродненскай губерні, надрукаваны спіс «дэфіле і месцаў для ваенных пазіцый». У тым ліку «пры м. Косаў, дзе засяроджваецца некалькі купецкіх важных у ваенных адносінах дарог: 1-я ад г. Пінска праз Ружаны ў Ваўкавыск; 2-я ад м. Картуз-Бяроза ў Слонім".

І. І. Шышкін. «Балота. Палессе». 1890 г.

І. І. Шышкін. «Балота. Палессе». 1890 г.

Карціна выдатнага пейзажыста дакладна перадае асаблівасці прыроднага ландшафту, які існаваў у прасторы водных басейнаў рэк Шчары-Ясельды-Піны.

Паштоўка з сувенірнага набору “Па правінцыях Расійскай імперыі”, які быў выданы ў 1856 годзе і ўключаў 80 двухбаковых каляровых адкрытак. На адным баку змешчана спрошчаная карта Гродзенскай губерні з указаннем галоўных рэк, населенасці і асноўных «плямёнаў». Паштоўка з сувенірнага набору “Па правінцыях Расійскай імперыі”, які быў выданы ў 1856 годзе і ўключаў 80 двухбаковых каляровых адкрытак. Адваротны бок змяшчае пералік гарадоў і звесткі датычна эканомікі рэгіёну.

Паштоўка з сувенірнага набору “Па правінцыях Расійскай імперыі”, які быў выданы ў 1856 годзе і ўключаў 80 двухбаковых каляровых адкрытак. На адным баку змешчана спрошчаная карта Гродзенскай губерні з указаннем галоўных рэк, населенасці і асноўных «плямёнаў». Адваротны бок змяшчае пералік гарадоў і звесткі датычна эканомікі рэгіёну.

Польскі чыноўнік. Ілюстрацыя з альбома «Costumes Polonais. 1817». Характэрны «літоўскі» сюжэт сярэдзіны XIX стагоддзя. Беларускі шляхціц варты ў госці, на заднім плане праглядаецца вялікі палац (на гэтай каляровай літаграфіі – канкрэтна Мірскі). Косаўскі замак, па сведчаннях свецкіх хранікёраў, уваходзіў у лік найбольш імпазантных і цікавых ва ўсёй Літве (Беларусі).

Польскі чыноўнік. Ілюстрацыя з альбома «Costumes Polonais. 1817».

Характэрны «літоўскі» сюжэт сярэдзіны XIX стагоддзя. Беларускі шляхціц варты ў госці, на заднім плане праглядаецца вялікі палац (на гэтай каляровай літаграфіі – канкрэтна Мірскі). Косаўскі замак, па сведчаннях свецкіх хранікёраў, уваходзіў у лік найбольш імпазантных і цікавых ва ўсёй Літве (Беларусі).

Значную частку насельніцтва мястэчак Слонімскага павета складалі габрэі, Косава XIX стагоддзя таксама не з'яўлялася выключэннем з правілаў. Арыгінальны подпіс да літаграфіі: «Габрэйскія кантрабандысты».

Значную частку насельніцтва мястэчак Слонімскага павета складалі габрэі, Косава XIX стагоддзя таксама не з'яўлялася выключэннем з правілаў. Арыгінальны подпіс да літаграфіі: «Габрэйскія кантрабандысты».

Паводле даных з «Даведніка па Палессі», надрукаванага ў Брэсце ў 1935 годзе, у міжваенны перыяд у Косаве меліся павятовая бальніца, паштовае аддзяленне, паліцэйскі ўчастак, некалькі невялікіх гасцініц, рэстаран і грамадска-культурны цэнтр, які знаходзіўся ля павароту галоўнай дарогі на Мерачоўшчыну. Мясцовую прамысловасць прадстаўляла пільня з паравым прывадам.

Панарама мястэчка Косава пач. 30-х гг. ХХ ст. Мястэчка аднавілася пасля разбурэнняў, прычыненых войнамі, і ў ходзе чарговай адміністрацыйнай рэформы атрымала статус цэнтра Косаўскага павета ў Палескім ваяводстве. Фота Ф. Драздоўскага, ксяндза Траецкага касцёла (з фондаў цэнтра KARTA). Дзяўчыны ў мясцовых народных касцюмах. Косава, сярэдзіна 30-х гг. ХХ ст. (З фондаў цэнтра KARTA). Фота Ф. Драздоўскага.

Панарама мястэчка Косава пач. 30-х гг. ХХ ст. Мястэчка аднавілася пасля разбурэнняў, прычыненых войнамі, і ў ходзе чарговай адміністрацыйнай рэформы атрымала статус цэнтра Косаўскага павета ў Палескім ваяводстве. Фота Ф. Драздоўскага, ксяндза Траецкага касцёла (з фондаў цэнтра KARTA).

Дзяўчыны ў мясцовых народных касцюмах. Косава, сярэдзіна 30-х гг. ХХ ст. (З фондаў цэнтра KARTA). Фота Ф. Драздоўскага.