– Праект праграмы – гэта як канспект на бліжэйшае жыццё. Падчас сустрэчы ў Брэсце сталі больш зразумелы падыходы да стварэння дакумента. Як адзначыў міністр эканомікі, гэта і фундаментальны вопыт мінулых гадоў, але разам з тым праграма адказвае ўсім сучасным выклікам, патрабаванням і планам на будучыню. У аснову
ляглі даручэнні Прэзідэнта, вынікі сацапросаў насельніцтва і тое,
што было агучана падчас прыёмаў грамадзян. Таму праграма мае народны характар, яна пра нас. Зацікавіла праграма «АПК будучыні». Будзем імкнуцца ў бліжэйшую пяцігодку павялічыць дойны статак, акцэнт на стварэнне трывалай кармавой базы.
Праграма ставіць задачу дасягнуць сярэдні ўдой на карову да 7 300 кілаграмаў да 2030 года.