
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая праходзіла 12-16 сакавіка, наведалі 76 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі ў час цырымоніі закрыцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За ўсе дні правядзення нашага кніжнага фестывалю на пляцоўцы прайшло 239 мерапрыемстваў. Але, напэўна, самы вялікі рэкорд - прызнанне чытачоў, людзей, якія прыйшлі на выстаўку і прадаўжаюць ісці. 76 тыс. наведвальнікаў на гэту хвіліну - гэта абсалютны рэкорд выстаўкі", - сказаў Дзяніс Язерскі.
Ён падкрэсліў, што арганізатары і ўдзельнікі выстаўкі пастараліся на славу, а таксама падзякаваў усім, хто дапамагаў Міністэрству інфармацыі ў рэалізацыі гэтага праекта.Старшыня савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, што праводзяцца ў дзяржавах СНД, выканаўчы дырэктар Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, генеральны дырэктар ПК ТАА "Макбел" Дзмітрый Макараў адзначыў, што многіх уразіла арганізацыя выстаўкі. "Усім вельмі спадабалася, што кожны дзень быў прысвечаны асобнай дзяржаве. Такое ў нас першы раз. Многія просяць яшчэ адзін дадатковы дзень, каб выстаўка адкрывалася ў аўторак", - дадаў ён.
На думку Дзяніса Язерскага, колькасць наведвальнікаў сведчыць аб тым, што велізарная работа вялікай колькасці людзей прынесла добры вынік.
У час цырымоніі закрыцця ўдзельнікаў выстаўкі ўзнагародзілі ганаровымі граматамі.-0-
Фота Надзеі Касцецкай