БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Звароты грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем аблвыканкама, што адносіцца да апарату аблвыканкама.

Упраўленне размешчана на першым паверсе ў кабінетах 112, 115, 116 будынка па месцы знаходжання аблвыканкама: г. Брэст, вул. Леніна, д. 11 (уваход з адваротнага боку будынка).

Тэлефон гарачай лініі аблвыканкама па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару – 8 (0162) 26-95-74

Работнікі ўпраўлення ажыццяўляюць:

папярэднюю кансультацыю па тэлефоне,

штодзённы прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія прыбылі ў аблвыканкам (у рабочыя дні з 8.00 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00), тлумачаць ім парадак вырашэння ўзнікаючых пытанняў у адпаведнасці з заканадаўствам, запрашаюць пры неабходнасці спецыялістаў іншых структурных падраздзяленняў аблвыканкама для кансультацый,

папярэдні запіс на асабісты  прыём да кіраўніцтва аблвыканкама.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём работнікі ўпраўлення ўдакладняюць сутнасць пытання і матывы звароту, прымаюць заявы, іншыя дакументы і прадастаўляюць іх службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём.

Грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў назначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці (па спісе) па прад'яўленні дакументаў, што засведчваюць асобу, паўнамоцтвы.

Карысныя спасылкі