БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абараніць ад фэйкаў і хлусні. Пярцоў заявіў аб важнасці дзяржрэгулявання ўсяго медыяландшафту краіны

27.02.2025 15:02
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі павінна стаць органам-рэгулятарам для ўсіх пастаўшчыкоў кантэнту - не толькі традыцыйных СМІ, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад падагульняючай калегіяй Міністэрства інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства інфармацыі павінна стаць органам-рэгулятарам, родным домам не толькі для так званых традыцыйных СМІ, але і для тых, хто ў цэлым фарміруе медыяландшафт нашай краіны. Гэта і сеткавыя выданні, інтэрнэт-рэсурсы, папулярныя блогеры, ананімныя тэлеграм-каналы - увогуле, усе, хто стварае кантэнт. Усе тыя, хто фарміруе светапогляд у людзей. Усе тыя, хто фарміруе парадак дня", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Свой тэзіс ён растлумачыў тым, што насельніцтва чэрпае інфармацыю з розных крыніц. "Нельга аддзяліць, скажам, газету, радыё, тэлебачанне або тэлеграм-каналы, паколькі сучасны чалавек цікавіцца ўсім. Едзе на машыне на работу - слухае радыё, прыехаў - прагледзеў у сацсетках стужку навін, вечарам уключыў тэлевізар - паглядзеў навіны", - сказаў ён.

Прадаўжаючы тэму дзяржаўнага рэгулявання, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што мае на ўвазе не цэнзуру, а неабходнасць засцерагчы спажыўца - гледача, слухача, чытача - ад адкрыта варожай, фэйкавай інфармацыі, якую генерыруюць і ствараюць варожыя структуры за тыя рэсурсы, якія нядаўна абазначыў Ілан Маск.

"Гэта не сябры і не тыя, хто хоча лепшага для Рэспублікі Беларусь, для беларускага народа", - сказаў Уладзімір Пярцоў, заўважыўшы, што ў беларусаў ёсць адпаведнае разуменне. Разам з тым беларускія СМІ сталі больш хуткімі, агрэсіўнымі. Актыўна асвойваюць самыя сучасныя тэхналогіі, нават знаходзячыся ў адкрыта варожым полі, дабіваюцца пэўных поспехаў, падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі