БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Аб'яўлены збор сродкаў на рэканструкцыю Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі

16.05.2023 16:05

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'яўлены збор сродкаў на рэканструкцыю Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі функцыянуе на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Цяпер гэта філіял Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Паводле задумы, пасля першай чаргі рэканструкцыі гэта будзе маштабны комплекс, які складаецца з казарменнага памяшкання, зоны летніх палатачных лагераў, ваенна-спартыўных і гульнявых пляцовак. Другая чарга прадугледжвае рэканструкцыю казематаў пад вучэбныя класы і сталовую, рамонт паўночна-заходняй брамы Брэсцкай крэпасці. У час трэцяй чаргі будзе адноўлены заходні форт, дзе размесціцца забаўляльна-асветны комплекс, і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

Цяпер вядзецца праектаванне аб'екта. На рэканструкцыю цэнтра вырашана накіраваць палову сродкаў, сабраных на рэспубліканскім суботніку, а гэта каля Br7 млн. Акрамя таго, адкрыты дабрачынны р/р BY 87 AKBB 3132 7202 0000 6000 0000 у "Беларусбанку", г. Брэст, БІК AKBBBY2X, МФА 150501246, УНП 200269296, АКПА 04014269. Атрымальнік - КУП "БрэстАблУкб". Прызначэнне плацяжу: на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

"Брэсцкім аблвыканкамам створана дарожная карта па рэалізацыі этапаў праектавання і будаўніцтва. Мяркуецца ўжо з восені пачаць рэканструкцыю будынкаў і збудаванняў, - расказаў дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. - Было б вельмі знакава, калі б гэты аб'ект (першая чарга) быў адкрыты ў 2025 годзе - у год 80-годдзя Перамогі".

Рэспубліканскаму цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі плануецца таксама надаць статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Такую прапанову прадстаўнік студатрадаўскага руху выказаў Прэзідэнту пасля Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і парламенту.

"Што датычыцца брэсцкага патрыятычнага цэнтра, я ў курсе справы. Прапанова была ваенных. Але яны там заламалі такую суму. Нядаўна ўрад мне далажыў крыніцы фінансавання. Калі моладзь, БРСМ да гэтага падключацца, я буду вельмі рады аб'явіць гэту будоўлю маладзёжнай. Тым больш у "Хатыні" вы нас не падвялі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што дзяржава будзе ўсяляк дапамагаць, але "і бізнес трэба таксама да гэтага падцягваць".-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі