БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 26 раёнах Беларусі

29.07.2025 12:07
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 26 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні дзейнічаюць у шасці раёнах Брэсцкай вобласці (Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Івацэвіцкім, Камянецкім і Ляхавіцкім), трох раёнах Віцебскай (Глыбоцкім, Лепельскім і Шаркаўшчынскім), 11 раёнах Гомельскай вобласці (Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім і Хойніцкім). Таксама абмежаванні на наведванне лясных масіваў актуальны для пяці раёнаў Мінскай вобласці (Барысаўскага, Вілейскага, Валожынскага, Маладзечанскага і Стаўбцоўскага) і аднаго - Магілёўскай (Клічаўскага раёна).

Свабодны ад абмежаванняў усе раёны Гродзенскай вобласці.

Людзей просяць устрымацца ад наведвання лясоў, а пры неабходнасці знаходжання ў лесе - выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Плануючы паход у лес, трэба даведацца аб актуальнай сітуацыі ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі