БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 41 раёне Беларусі

08.08.2024 12:08
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 41 раёне Беларусі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

У Брэсцкай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім і Маларыцкім раёнах, у Гомельскай - Брагінскага і Хойніцкага, у Гродзенскай - Гродзенскага, Зэльвенскага, Карэліцкага, Мастоўскага, Навагрудскага, Астравецкага, Ашмянскага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раёнаў.

У Мінскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у Бярэзінскім, Вілейскім, Лагойскім і Мядзельскім раёнах, а ў Магілёўскай - толькі ў Клічаўскім раёне.

Лясы Віцебскай вобласці можна наведваць толькі ў Верхнядзвінскім, Докшыцкім, Аршанскім, Дубровенскім і Расонскім раёнах.

Абмежаванні ўведзены ў сувязі з устанаўленнем трэцяга класа пажаранебяспекі. Гэта азначае, што лес даступны толькі для пешых прагулак, заязджаць у яго нельга.

На працягу дня сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі