БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 78 раёнах Беларусі

18.06.2025 16:06
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 78 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Так, для наведвання абмежаваны ўсе раёны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Мінскай вобласці свабодны ад абмежаванняў пяць раёнаў - Барысаўскі, Крупскі, Лагойскі, Смалявіцкі і Стаўбцоўскі, а ў Магілёўскай вобласці два - Дрыбінскі і Мсціслаўскі.

У Гомельскай вобласці абмежаваны для наведвання дзевяць раёнаў: Гомельскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі і Светлагорскі. Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці няма абмежаванняў на наведванне лясоў.

Перад тым як адправіцца ў лес, трэба даведацца аб актуальнай сітуацыі ў канкрэтным раёне. Інтэрактыўная карта на партале ведамства пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор'я.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі