БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у дзевяці раёнах Беларусі

11.08.2023 12:08

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў дзевяці раёнах Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на раніцу 11 жніўня практычна ўсе вобласці свабодныя ад забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Абмежаванні застаюцца толькі ў двух раёнах Брэсцкай вобласці (Іванаўскім і Пінскім) і сямі раёнах Гомельскай вобласці (Гомельскім, Добрушскім, Брагінскім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім, Жыткавіцкім).

Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі