БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах Беларусі

05.08.2024 14:08
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Наведванне лясоў абмежавана ва ўсіх раёнах Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Жоўтым колерам адзначана большасць лясоў астатніх раёнаў. Да наведвання дазволены лясы ўсяго 9 раёнаў краіны - Астравецкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, а таксама лясы Брагінскага, Ельскага, Мазырскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

На працягу дня ў сувязі са зменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі