БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 59 раёнах Беларусі, у адным - забарона

14.03.2025 10:03
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 59 раёнах Беларусі дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, у адным - забарона. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 8.45, забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Абмежаванне на наведванне лясных масіваў дзейнічае ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Камянецкім, Лунінецкім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці. У Гомельскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Жлобінскім, Мазырскім, Акцябрскім, Рагачоўскім раёнах.

Свабоднымі для наведвання застаюцца лясы Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Бярэзінскага, Валожынскага, Крупскага, Любанскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскага рэгіёна, Круглянскага, Мсціслаўскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці. У астатніх жа дзейнічае абмежаванне на наведванне.  

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі