БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх абласцях Беларусі

01.04.2024 14:04
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на раніцу 1 красавіка, такія меры дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама Гродзенскай - за выключэннем Шчучынскага і Мастоўскага. У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Салігорскім, Валожынскім, Барысаўскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім і Крупскім раёнах.

Наведванне лясоў абмежавана і ў шэрагу раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Сачыць за інфармацыяй можна па карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі