БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 24 раёнах Беларусі

15.04.2025 14:04

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 24 раёнах Беларусі захоўваюцца абмежаванні на наведванне лясоў. Гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены ў Капыльскім, Салігорскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці. У Гродзенскай вобласці абмежаванні актуальны для Воранаўскага, Лідскага, Шчучынскага, Мастоўскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў, а ў Гомельскай вобласці - Лельчыцкага.

У Брэсцкай вобласці абмежаванні закранулі Столінскі, Лунінецкі, Пінскі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Драгічынскі, Бярозаўскі, Пружанскі, Ляхавіцкі, Баранавіцкі, Івацэвіцкі раёны.

Свабодна хадзіць у лясы можна ва ўсіх астатніх раёнах гэтых абласцей, а таксама на тэрыторыі ўсёй Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Абмежаванні ўведзены ў сувязі з устанаўленнем трэцяга класа пажарнай небяспекі.

Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў трэба азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі