БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Абмежаванні на наведванні лясоў дзейнічаюць у 80 раёнах Беларусі

07.08.2024 10:08
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванні лясоў дзейнічаюць 7 жніўня ў 80 раёнах Беларусі, што складае амаль 68 працэнтаў усіх адміністрацыйных тэрыторый. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Больш за ўсё абмежаваных да наведвання раёнаў зафіксавана ў Віцебскай вобласці (усе 21) і Магілёўскай (18 з 21), менш за ўсё - у Гродзенскай (8 з 17) і Брэсцкай (9 з 16). Поўная забарона на наведванне лясоў не дзейнічае ні ў адным раёне краіны.

Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі