3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 3 верасня сабрана 14 тыс. т проса, убрана 61,5 працэнта пасяўных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аграрыі на 3 верасня сабралі збожжа з улікам рапсу 7,884 млн т, у тым ліку 6,775 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,109 млн т рапсу.
Кукурузы на зерне сабрана 35 тыс. т (убрана 1,8 працэнта плошчы), на сілас і зялёны корм - амаль 4,025 млн т (убрана 16,3 працэнта). Грэчкі на сёння намалочана 20,3 тыс. т (41 працэнт).
Бульбы сабрана 42,3 тыс. т (8 працэнтаў), агародніны - 25 тыс. т (33,1 працэнта). Таксама накапана 246 тыс. т (5,6 працэнта) цукровых буракоў.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў: нарыхтавана 4,955 млн т кармавых адзінак (50,5 працэнта да плана), што на адну ўмоўную галаву жывёлы складае 16,5 ц кармавых адзінак, або плюс 3,77 да ўзроўню мінулага года.-0-