14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адзіным тэматычным днём "Добрыя справы на Новы год!" завяршаецца рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Як расказалі ў міністэрстве, у гэты фінальны дзень валанцёры сярэбранага ўзросту і навучэнцы па ўсёй краіне віншуюць са святамі пажылых грамадзян, у тым ліку тых, хто пражывае ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання. "У мерапрыемствах дня прымуць удзел больш за 23 тыс. чалавек: пажылых грамадзян і моладзі", - адзначылі ў прэс-службе.
У Мінпрацы таксама падкрэслілі, што акцыя "Ад усёй душы" ўжо стала добрай традыцыяй. У мінулым годзе яе мерапрыемствамі было ахоплена больш за 500 тыс. пажылых грамадзян, і ў бягучым годзе паказчык будзе не меншы.
Вынікі акцыі "Ад усёй душы" будуць падведзены 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.-0-